На ўсходзе Інданезіі раніцай зафіксавана новае землетрасенне

2 октября 2018

На ўсходзе Інданезіі раніцай зафіксавана новае землетрасенне магнітудай каля 6. Усяго з пятніцы краіну скалынула больш за дзве сотні афтэршокаў. Ахвяр - звыш тысячы двухсот. Улады асцерагаюцца, што гэтая лічба можа ўзрасці, калі ратавальнікі дабяруцца да аддаленых раёнаў. Уначы пад заваламі храма знойдзеныя целы 34 дзяцей: школьнікі загінулі падчас заняткаў у хрысціянскім лагеры. На Сулавесі аб'яўлена надзвычайнае становішча. Каля двух з паловай мільёнаў чалавек маюць патрэбу ў тэрміновай гуманітарнай дапамозе.