На ўсходзе Грузіі экскурсійны мікрааўтобус з дзецьмі зваліўся ў яр

9 июня 2018

Чатыры чалавекі загінулі. Яшчэ 16 пацярпелі. Іх шпіталізавалі. Магчыма, колькасць ахвяр можа ўзрасці. Паводле звестак МУС Грузіі, у салоне знаходзіліся вучні 6-га класа адной са школ Тбілісі і іх бацькі. Вадзіцель мікрааўтобуса накіраваны ў аддзяленне паліцыі для допыту.