На ўсходзе Чэхіі ў Ваеннай акадэміі ўзарвалася граната

19 сентября 2017

Адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін паранены, у яго пашкоджана вока. Як паведамляе Мінабароны краіны, прычыны інцыдэнту высвятляе ваенная паліцыя пад назіраннем дзяржпракурора. Між тым, чэшскае радыё, спаслаўшыся на свае крыніцы, паспела паведаміць, што здарэнне адбылося з-за "няўмелага звяртання з гранатамі".