На ўсходнія раёны Заграба абрынуўся ліпеньскі шторм

8 июля 2014

Аднаўляюць гарадскую інфраструктуру і ў Харватыі. На ўсходнія раёны Заграба абрынуўся ліпеньскі шторм. Ураганны вецер мінулай ноччу руйнаваў дахі дамоў. Былі пашкоджаныя дзясяткі аўтамабіляў. Ахвяраў і пацярпелых няма. Падачу электрычнасці ў дамы спецыялісты плануюць аднавіць найбліжэйшым часам.