На ўсходнім узбярэжжы ЗША ў аўтакатастрофах загінулі чатыры чалавекі

10 января 2017

З-за рэзкага пахаладання і галалёду на ўсходнім узбярэжжы ЗША ў аўтакатастрофах загінулі чатыры чалавекі. Напярэдадні тэмпература паветра ў штаце Паўночная Караліна апускалася да мінус 18-ці. Такія нізкія паказчыкі ў гэтым рэгіёне бываюць вельмі рэдка. Зімовы шторм справакаваў дажджы і паводкі таксама ў Невадзе. Там не працуюць шматлікія школы. Тысячы жылых дамоў   засталіся без электрычнасці.