На аднаўленне "зялёных лёгкіх" планеты гатовыя выдзеліць каля 20 мільярдаў долараў

2 ноября 2021

Спыніць высечку лясоў да 2030 года паабяцалі лідары больш як сотні краін свету на кліматычным саміце  ў Глазга. А на аднаўленне "зялёных лёгкіх" планеты гатовыя выдзеліць  каля 20 мільярдаў долараў. 6 гадоў таму ў  Парыжы ўзгаднілі індывідуальныя планы  па барацьбе з глабальным пацяпленнем. І тады ўпершыню ўзялі на сябе абавязацельствы па скарачэнні выкідаў вугляроду. Але адных размоў мала. ЗША і зусім умудрыліся выйсці з парыжскага пагаднення. Свой скептыцызм традыцыйна выяўляюць кліматычныя актывісты. Яны выйшлі на акцыю пратэсту  ў карыкатурных масках сусветных лідараў  і наладзілі паказ паводле  папулярнага серыяла  "Гульня ў кальмара".