На Уладзівасток абрынуўся магутны цыклон

9 ноября 2018

У Расіі горад пайшоў пад ваду. Магутны цыклон абрынуўся на Уладзівасток. Ліўні затапілі вуліцы, аўтамабілі ледзь перамяшчаюцца па дарогах, якія нагадваюць рэкі. Жыхары дзеляцца кадрамі непагадзі ў сацыяльных сетках. Так, на адной з дарог міма вадзіцеляў праплыў павільён.

Прыпынена работа грамадскага транспарту, у горадзе зафіксаваныя шматлікія заторы. На час спынены паромныя зносіны.