На веласіпедзе вакол свету за 79 дзён

19 сентября 2017

Шатландзец, натхніўшыся кнігай Жуля Верна, устанавіў новы сусветны рэкорд. Марк Бамонт пачаў свой шлях 2 ліпеня ў Парыжы, там жа ён і фінішаваў. Веласіпедыст пераадолеў каля 29 тысяч кіламетраў па тэрыторыі 16 краін. Штодня на дарогу ў яго сыходзіла 16 гадзін, а на сон - усяго 5.