На Вялікабрытанію насоўваецца моцны ўраган

28 октября 2013

На Вялікабрытанію насоўваецца Святы Іуда. Моцны ўраган, як чакаецца, закране амаль усю тэрыторыю Злучанага Каралеўства. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, такой стыхіі тут не бачылі больш як 20 гадоў. Зараз хуткасць ветру ў эпіцэнтры дасягае 33 метраў за секунду. У заходняй і паўднёвай Англіі ўжо закрытыя паромныя пераправы. Улады паведамляюць, што стыхія можа выклікаць значныя перабоі ў рабоце аэрапорта Хітроу.