Учора ў горадзе два кузены-палесцінцы адкрылі агонь у рэстаране папулярнага гандлёвага цэнтра "Сарона", усяго за сотню метраў ад Мінабароны і генштаба краіны. Паводле слоў відавочцаў, спачатку злачынцы паводзілі сябе як звычайныя наведвальнікі: занялі столік і зрабілі заказ. Але пасля раптам выхапілі зброю і пачалі страляць па людзях. Загінулі чатыры чалавекі, шасцёра шпіталяваныя з раненнямі рознай ступені цяжару. Стралкоў удалося затрымаць. Адказнасць за злачынства пакуль не ўзяла на сябе ні адна групоўка.













