На вуліцах Каіра разгорнутыя палявыя шпіталі

27 июля 2013

Паводле апошніх неафіцыйных звестак, 120 чалавек загінулі і каля 4 з паловай тысяч пацярпелі ў выніку сутыкненняў у егіпецкай сталіцы. Ноччу паліцыя прымяніла слёзатачывы газ для разгону маніфестантаў, якія падтрымліваюць звергнутага прэзідэнта Махамеда Мурсі. Паводле паведамленняў відавочцаў, дэманстранты закідвалі паліцэйскіх кактэйлямі Молатава, з натоўпу гучалі выстралы. Сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Мурсі таксама адбыліся ў Александрыі - другім па велічыні горадзе Егіпта. Там загінулі 7 чалавек.