На вуліцах Алматы жыццё паступова вяртаецца ў звыклае рэчышча - сведчыць і здымачная група АТН, якая вылецела ў Казахстан, каб асвятляць падзеі, якія адбываюцца там. Працуюць ужо ў штатным рэжыме банкі, магазіны, ходзіць грамадскі транспарт, функцыянуюць АЗС. Аднавілася работа аэрапорта. Унутраныя і міжнародныя рэйсы сёння згодна з раскладам - з 8:00 да 21:00. Для праезду ў мегаполісе адкрылі і галоўную плошчу Рэспублікі.
З апошняй інфармацыяй з месца падзей Аляксандр Камовіч.













