На Трафальгарскай плошчы ў Лондане запалілі галоўную ёлку Вялікабрытаніі

7 декабря 2018

Калядную ёлку па традыцыі прывезлі з Осла. Такім чынам нарвежцы аддаюць даніну падзякі Злучанаму Каралеўству за дапамогу, аказаную падчас Другой сусветнай. Вышыня зялёнай прыгажуні - 21 метр. Яе ўпрыгожылі падкрэслена сціпла - зоркай на вяршку і вертыкальнымі гірляндамі лямпачак. Сёлета падарункам для гасцей цырымоніі стала выступленне ўзыходзячых зорак эстрады.