На ўрачыстасці ў Парыжы Ангелу Меркель пераблыталі з першай лэдзі Францыі

13 ноября 2018

У Парыжы абмяркоўваюць кур'ёз, які адбыўся падчас урачыстасцяў з нагоды 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны. Падчас адкрыцця мемарыяла ў гарадку Рэтонд адна з удзельніц цырымоніі прыняла нямецкага канцлера за першую лэдзі Францыі. Ангеле Меркель прыйшлося двойчы тлумачыць пажылой жанчыне, што яна не Брыджыт Макрон.