На таджыкска-ўзбекскай мяжы невядомыя напалі на пагранзаставу

6 Лістапада 2019
На таджыкска-ўзбекскай мяжы ўзброеная група з 20 невядомых у масках напала на пагранзаставу. Злачынцы захапілі 5 адзінак агнястрэльнай зброі, аднак сілавікам удалося абкружыць і абясшкодзіць зламыснікаў. Падчас аперацыі загінуў адзін салдат пагранічных войскаў і адзін супрацоўнік МУС Таджыкістана. Не менш за 15 баевікоў знішчана. На месцы здарэння вядзецца расследаванне.