На стадыёне у брытанскім Манчэстэры сапёры абясшкодзілі падазроны пакет

16 мая 2016

На стадыёне "Олд Трафард" у брытанскім Манчэстэры сапёры абясшкодзілі падазроны пакет. З-за гэтага быў адменены заключны матч футбольнага чэмпіянату Англіі паміж "Манчэстэр Юнайтэд" і "Борнмутам". Са стадыёна эвакуіравалі ўсіх гледачоў. Як высветлілася пазней, знаходка не ўяўляла пагрозы. Гэта была навучальная прылада, якую выпадкова пакінулі на стадыёне супрацоўнікі прыватнай кампаніі, што праводзілі вучэнні з кінолагамі. Дарэчы, гэта ўжо другі матч, які прыходзіцца пераносіць. У мінулым туры гульню з "Вест Хэмам" не змаглі пачаць своечасова з-за таго, што балельшчыкі закідалі аўтобус "Манчэстэра" бутэлькамі.