На ЗША абрынуўся шторм

27 ноября 2013
Снегапад, што напачатку тыдня каштаваў жыцця 13-ці амерыканцам, працягвае разбураць усходняе ўзбярэжжа. Завеі тут чаргуюцца з дажджом, ствараючы сур'ёзныя праблемы на трасах - рэзка ўзрасла колькасць ДТЗ. Аэрапорты шэрагу гарадоў ад Атланты да Бостана працуюць з перабоямі. Сёння снежны буран павінен дабрацца да Нью-Ёрка. Чакаюць пагаршэння надвор'я і ў Канадзе. У ЗША гэтымі днямі мільёны грамадзян едуць у розных кірунках, каб правесці з роднымі Дзень падзякі.