На складзе "Ісламскай дзяржавы" выявілі найноўшыя ўзоры ўзбраення НАТА

24 октября 2017

На складзе "Ісламскай дзяржавы" на ўсходзе Сірыі вайскоўцы выявілі найноўшыя ўзоры ўзбраення НАТА. У прыватнасці, прэсе паказалі сістэмы спадарожнікавай сувязі, радыёлакацыйнае абсталяванне, медыцынскія прыборы і цэх па вытворчасці беспілотнікаў з дзясяткамі гатовых дронаў, якія выкарыстоўваюць для разведкі і прыцэльнага бамбакідання. Прадстаўнік альянсу заявіў, што дадзеная інфармацыя памылковая, паколькі НАТА не валодае зброяй і не ўдзельнічае напрамую ў канфлікце ў Сірыі. Тым часам, як паведамляе Мінабароны Расіі, баевікі "Ісламскай дзяржавы" кантралююць не больш за 5 % тэрыторыі Сірыі. Расійскія сапёры працягваюць размініраванне. 2 з паловай тысячы населеных пунктаў па ўсёй краіне далучыліся да працэсу прымірэння.