На складах з боепрыпасамі пад Чарнігавам працягваюць грымець новыя выбухі

10 октября 2018

Гараць 5 ваенных сховішчаў. З-за небяспечных прадуктаў гарэння з зоны надзвычайнага здарэння эвакуіраваны 10 тысяч чалавек. Больш за 60 з іх шпіталізаваныя з прыкметамі атручэння. З-за бесперапынных выбухаў ратавальнікі не могуць пачаць тушэнне агню. У гатоўнасць прыведзены дзясяткі пажарных і 200 адзінак тэхнікі.