На Сіцыліі з-за моцных лясных пажараў аб'яўлена надзвычайная сітуацыя

17 июня 2016

З-за анамальнай спякоты, а таксама пад уздзеяннем ветру, які прынёс масы гарачага паветра на італьянскі рэгіён з пустыні Сахара, ачагі ўзгарання ўзніклі адразу ў некалькіх раёнах правінцыі Палерма. Ратавальнікі эвакуіруюць жыхароў населеных пунктаў, да якіх агонь наблізіўся ўшчыльную. Паводле інфармацыі, якая паступае з вострава, каля 50 дзяцей былі шпіталізаваны з-за атручэнняў, атрыманых у выніку пажараў.