На Шры-Ланцы сёння ўступае ў сілу закон, які забараняе насіць адзенне, што закрывае твар

29 апреля 2019

Такія меры прынятыя для гарантавання бяспекі і стабілізацыі сітуацыі пасля выбухаў у цэрквах і гатэлях краіны. Нагадаем, колькасць загінуўшых перавысіла 250 чалавек. Паліцыя арыштавала двух асноўных падазроных, датычных да тэрактаў. Усяго затрыманы больш чым 100 чалавек. Расследаванне працягваецца.