На Шры-Ланцы сёння дзень жалобы па загінуўшых у нядзельных тэрактах

23 апреля 2019

Паводле апошніх звестак, загінулі 310 чалавек - грамадзяне 13 краін, яшчэ 480 пацярпелі. Асобы 41 чалавека пакуль не высветлены. Раніцай у краіне ахвяр выбухаў ушанавалі трыма хвілінамі маўчання. З сімвалічнай акцыі пачала працу і Нью-Ёркская фондавая біржа. Нагадаем, 21 красавіка, у дзень Вялікадня, смяротнікі ўчынілі 8 выбухаў у храмах, гатэлях і жылым комплексе Шры-Ланкі. І як стала вядома, улады астраўной дзяржавы ведалі аб магчымасці тэрактаў. Яны атрымлівалі папярэджанні ад спецслужбаў Індыі і ЗША. Першыя паведамленні былі накіраваны 4 красавіка, паўторныя  - за некалькі дзён і гадзін да нападу. На гэты момант затрыманы каля 40  падазроных у дачыненні да атак.