На Шры-Ланцы зноў прагрымелі тры выбухі

26 апреля 2019

Тэрміновыя навіны зноў прыходзяць са Шры-Ланкі. Там ізноў прагрымелі тры выбухі. Гэта паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на прадстаўніка арміі. Падрабязнасці пакуль не паведамляюцца. Нагадаем, 21 красавіка - на каталіцкі Вялікдзень - у Шры-Ланцы прагрымелі восем выбухаў. Тэрарысты атакавалі мясцовыя храмы, гатэлі і жылы комплекс. Загінулі звыш 250 чалавек, сярод іх 40 замежнікаў. Яшчэ больш за 500 чалавек атрымалі раненні.