На паўночным захадзе Калумбіі сышоў апоўзень

19 мая 2015

Стыхія сцёрла з твару зямлі паселішча Санта-Маргарыта. З-за праліўных дажджоў выйшла з берагоў рака Лібарыяна. Селевымі патокамі затопленая частка яшчэ аднаго горада. Увогуле загінулі больш чым 52 чалавекі. Яшчэ 27 шпіталізаваныя. На месцы трагедыі працуюць ратавальнікі і вайскоўцы калумбійскіх ВПС.