На паўночным захадзе Кітая сёння здзейснены запуск спадарожніка Шыцзянь-16
25 октября 2013
Ён паспяхова выведзены на арбіту. Апарат прызначаны для правядзення даследавання касмічнай прасторы і тэхнічных эксперыментаў. Гэта ўжо 182-і запуск, ажыццёўлены пры дапамозе ракет-носьбітаў серыі, назва якой перакладаецца як Вялікі паход.