На паўночным захадзе Італіі больш за тыдзень гарыць лес

30 октября 2017

Каля тысячы чалавек пакінулі населеныя пункты ў зоне бедства. Паводле слоў сіноптыкаў, гэта самы буйны пажар за апошнія 30 гадоў. Сітуацыю ўскладняе моцны вецер і засуха, што пануе там з пачатку лета. Улічваючы сур'ёзнасць сітуацыі, Еўрасаюз паслаў у Італію дадатковыя самалёты для тушэння агню.