На паўночным усходзе ЗША чакаюць паводак

22 ноября 2014

На паўночным усходзе ЗША чакаюць пацяплення і паводак. Толькі за першыя суткі снегападу ў шэрагу штатаў выпала паўтара метра снегу. Метэаролагі папярэджваюць пра набліжэнне цяпла і пачатак раставання снежнага покрыва. Ва ўлад штата Нью-Ёрк ёсць сумненні ў тым, што некаторыя дахі дамоў, пакрытыя тоўстым пластом снегу, змогуць вытрымаць удар праліўных дажджоў. На ачыстку будынкаў накіравалі тысячы добраахвотнікаў. Паводле апошніх звестак, у выніку анамальных снегападаў загінулі ўжо 13 чалавек.