На паўночным усходзе амерыканскага штата Арканзас сутыкнуліся два цягнікі

18 августа 2014

На паўночным усходзе амерыканскага штата Арканзас сутыкнуліся два таварныя цягнікі. Два чалавекі загінулі, яшчэ два шпіталізаваныя. Мясцовыя ўлады пацвердзілі, што цягнікі перавозілі груз таксічных хімікатаў. Пачалася масавая эвакуацыя ў раёне горада Хоксі. Паліцыя высвятляе, чаму два саставы апынуліся на адной чыгуначнай лініі.