На паўночны ўсход ЗША абрынуліся магутныя буры

16 мая 2018

У выніку без электраэнергіі засталіся паўмільёна жыхароў штатаў Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі, Канектыкут і Пенсільванія. Парывы ветру дасягалі ўраганных адзнак. У асобных раёнах выпаў град. Сіноптыкі паведамлялі аб небяспецы тарнада. Рух абсалютна ўсіх цягнікоў у Нью-Ёрку прыпынены. Нават метро мегаполіса працавала з перабоямі.