На поўначы Японіі тайфун выклікаў паводкі

18 августа 2016

За ноч выпала больш за 200 міліметраў ападкаў. На востраве Хакайда адна з рэк выйшла з берагоў. Звыш 2 тысяч чалавек, якія пражываюць у небяспечных раёнах, атрымалі рэкамендацыі пакінуць свае дамы. На паўночным усходзе краіны парушаны рух цягнікоў, адменены дзясяткі авіярэйсаў. Без электразабеспячэння засталіся каля 6 тысяч дамоў.