На поўначы Тайланда за суткі зафіксавана каля ста падземных штуршкоў

6 мая 2014
Адзін чалавек загінуў, больш як 20 атрымалі раненні ў выніку землетрасення на поўначы Тайланда. За суткі ў краіне зафіксавана парадку ста падземных штуршкоў. Пашкоджаны лініі электраперадачы, на дарогах з'явіліся расколіны глыбінёй да 1,5 метра, часткова разбураныя некалькі будысцкіх храмаў. У горадзе Чыанграй былі спынены авіязносіны. Многія жыхары ноч правялі на вуліцы, асцерагаючыся вяртацца ў будынкі.