На поўначы Нігерыі тэрарысты забілі 59 дзяцей

26 февраля 2014

Трагедыя ў адной са школ на поўначы Нігерыі: тэрарысты забілі 59 дзяцей. Паведамляецца, што баевікі ўварваліся ў навучальную ўстанову, расстралялі вучняў, а потым падпалілі будынак. Злачынцаў аб'явілі ў вышук. Радыкальная групоўка, да якой належаць тэрарысты, імкнецца захапіць уладу на поўначы краіны і жыць паводле законаў шарыяту. Паводле інфармацыі мясцовых выданняў, за апошні тыдзень ад рук баевікоў у Нігерыі загінулі больш за 200 чалавек.