На поўначы Непала на беразе ракі Калі-Гандак пры пасадцы пацярпеў крушэнне лёгкаматорны самалёт

16 мая 2013
Усе 18 турыстаў і тры члены экіпажа выжылі, але атрымалі сур'ёзныя раненні. Чатыры чалавекі ў крытычным стане. Самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і ўпаў у раку. Палову пасажырскіх месцаў займалі турысты з Японіі. Астатнія з'яўляюцца грамадзянамі краіны. Самалёт належыць дзяржаўнаму перавозчыку Непальскія авіялініі.