На поўначы Македоніі завяршылася буйная аперацыя супраць баевікоў

11 мая 2015

На поўначы Македоніі завяршылася буйная аперацыя супраць баевікоў, якія на выхадных напалі на горад Куманава. Гэта трэці па велічыні населены пункт краіны, размешчаны ўсяго за 40 кіламетраў ад Скоп'е. Ахвярамі перастрэлкі, што разгарнулася прама на гарадскіх вуліцах, сталі 8 вартавых парадку і 13 тэрарыстаў. Параненых дзясяткі. Цалкам разбураныя некалькі жылых дамоў. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, цывільных асоб сярод загінуўшых і пацярпелых няма. Напярэдадні ў краіне была аб'яўлена двухдзённая жалоба па загінуўшых праваахоўніках. Паводе звестак следства, узброеная банда, якая складалася з 80 чалавек, планавала захапіць адміністрацыйныя будынкі Куманава. Тэрарысты выкарысталі аўтаматы і ўзрыўчатку. Выбіць баевікоў з горада ўдалося толькі дзякуючы бранятэхніцы і падтрымцы з паветра.