На поўначы Каліфорніі пажарнікам не ўдаецца справіцца з агнём

16 сентября 2015

Вадзіцелям прыходзіцца кідаць падпаленыя машыны і ратавацца ўцёкамі. Гэтаму ўладальніку пашанцавала больш. На сваім аўтамабілі яму ўдалося выехаць з падпаленага лесу. Паводле апошняй інфармацыі, у полымі знішчана амаль 600 дамоў, а таксама каля тысячы нежылых збудаванняў. Многім жыхарам штата прыйшлося перабрацца ў часовыя сховішчы. Мясцовымі ўладамі залучаны яшчэ паўтысячы пажарнікаў. Чацвёра з іх пацярпелі і шпіталізаваныя. Ёсць і загінуўшыя ад агню. Раней губернатарам Каліфорніі - Джэры Браунам - было абвешчана надзвычайнае становішча.