На поўнач Кітая раптам прыйшла зіма

19 мая 2015

Моцны снегапад стаў прычынай аварый і паралізаваў рух на трасах. Месцамі пласт снегу перавышаў 10 сантыметраў. Да вызвалення аўтамабіляў з гурбаў улады прыцягнулі вайскоўцаў. А на ачыстку вуліц кінулі дадатковую спецтэхніку. Мясцовыя жыхары змушаныя былі зноў дастаць зімовую вопратку. На працу мясцовага аэрапорта стыхія не паўплывала.