На саміце ЕС у Бруселі разгледзелі фінансавую сітуацыю Грэцыі

13 февраля 2015

Берлін магчыма пойдзе на ўступкі на перамовах па рэструктурызацыі запазычанасці Грэцыі. Аб гэтым перад нефармальнай сустрэчай лідараў ЕС у Бруселі сказала канцлер ФРГ Ангела Меркель. Паводле яе слоў, Германія гатова да кампрамісу. Нагадаем, грэчаскі ўрад на чале з новым прэм'ер-міністрам Алексісам Цыпрасам выступае супраць палітыкі жорсткай эканоміі. (Адзначым, цяперашні этап выдзялення Афінам фінансавай дапамогі заканчваецца праз два тыдні). Папярэднія перамовы з краінамі еўразоны пакуль не прынеслі вынікаў.