На каляднай ёлцы Варшавы запаліліся агні

9 декабря 2019
Запаліліся агні на каляднай ёлцы Варшавы. Навагоднюю прыгажуню ўсталявалі на Рыначнай плошчы Старога горада. Вышыня ёлкі - 27 метраў.  У выхадныя запрацавала  тут і ўся святочная ілюмінацыя. Калядныя агні будуць асвятляць дзясяткі кіламетраў вуліц каля Каралеўскага замка да лютага.