На рэйсе ў Вашынгтон пяцярых пасажыраў прыйшлося шпіталізаваць праз турбулентнасць

14 февраля 2019

Моцная турбулентнасць на рэйсе ў Вашынгтон. Пяцярых пасажыраў прыйшлося шпіталізаваць. Кадры наступстваў моцнага трасення апублікавалі відавочцы. На іх перакуленая ў праходзе цялежка, на якой персанал развозіць ежу. Праз інцыдэнт паветранае судна было змушана прызямліцца ў Рэно.