На распрацоўку дагавора па Brexit можа пайсці 10 гадоў

15 декабря 2016
Такое меркаванне выказаў Брытанскі пасланец пры Еўрапейскай Камісіі  Іван Роджэрс. Раней стала вядома, што кабінет міністраў Каралеўства  прапануе парламенту план па Brexit не раней чым ў лютым. Тыдзень таму палата Суполак Злучанага Каралеўства пры гэтай умове падтрымала планы афіцыйна пачаць працэдуру выхаду з ЕС напрыканцы сакавіка. Дарэчы, сёння стала вядома, што слова Brexit афіцыйна ўключана ў Оксфардскі слоўнік англійскай мовы.