На прамысловым прадпрыемстве ў раёне Х'юстана зноў успыхнуў пажар

23 марта 2019

Большая частка паўднёвага ўсходу Тэхаса ахопленая чорным дымам.  Вядома, што напярэдадні на аб'екце кампаніі "Інтэрнешнл Тэрміналс" праводзіліся работы па ачыстцы рэзервуара, які быў пашкоджаны ў выніку папярэдняга ўзгарання.  На гэты момант існуе пагроза здароўю мясцовых жыхароў і навакольнаму асяроддзю з-за выпарэння хімічных рэчываў. Берагавая ахова ЗША закрыла Х'юстанскі суднаходны канал.  Гэта адна з найважнейшых камерцыйных водных артэрый краіны, якая злучае нафтаперапрацоўчыя заводы паміж портам Х'юстана і Мексіканскім залівам.