На прэзідэнцкіх выбарах у Славеніі будзе другі тур

23 октября 2017

Дзеючы кіраўнік дзяржавы Борут Пахар, згодна з папярэднімі вынікамі, атрымаў 47% галасоў. Афіцыйныя вынікі выбараў абнародуюць не пазней за 3 лістапада. Другі тур правядуць 12 лістапада. Сапернікам Пахара стане, хутчэй за ўсё, мэр горада Камнік Мар'ян Шарэц - ён заручыўся падтрымкай амаль 25% выбаршчыкаў. Усяго ў гонцы ўдзельнічалі 9 кандыдатаў, з іх 4 жанчыны. Лідарам называлі менавіта Борута Пахара - паслядоўнага прыхільніка ЕС, які выступаў пад лозунгам згуртавання славенцаў з рознымі палітычнымі поглядамі.