На прэзідэнцкіх выбарах у Калумбіі лідар Хуан Мануэль Сантас

16 июня 2014

На прэзідэнцкіх выбарах у Калумбіі перамагае дзеючы лідар Хуан Мануэль Сантас. Пасля падліку 99% бюлетэняў ён набраў 51% галасоў выбаршчыкаў, яго сапернік-апазіцыянер Оскар Іван Сулуага - 45%. Адзначым, другі тур выбараў у паўднёваамерыканскай дзяржаве стаў рэкордным на хуткасць падліку галасоў. 96% усіх бюлетэняў былі ўлічаныя ўжо праз гадзіну пасля закрыцця ўчасткаў. Інаўгурацыя прэзідэнта Калумбіі пройдзе 7 жніўня.