На прэзідэнцкіх выбарах у Бразіліі перамог ультраправы дэпутат Жаір Балсанару

30 октября 2018

На прэзідэнцкіх выбарах у Бразіліі перамог ультраправы дэпутат нацыянальнага парламента Жаір Балсанару. Ён набраў больш за 55 працэнтаў галасоў. У яго саперніка - прадстаўніка левых Фернанду Адада - адпаведна 45 працэнтаў. Інаўгурацыя кіраўніка дзяржавы запланаваная на 1 студзеня.

З абраннем на вышэйшую пасаду Жаіра Балсанару павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.