На пажары ў маскоўскім хостэле загінулі беларусы

11 февраля 2020
Двое загінуўшых пры пажары ў хостэле ў Маскве - беларусы. Гэту інфармацыю нам пацвердзілі ў Пасольстве Беларусі ў Расіі. Нагадаем, узгаранне адбылося напярэдадні на чацвёртым паверсе будынка, у якім знаходзіліся 150 чалавек. Як мяркуюць эксперты, ачаг быў у памяшканні аховы насупраць пакою, дзе жылі нашы суайчыннікі. Паводле паведамленняў расійскіх праваахоўнікаў, мужчыны былі ў стане алкагольнага ап'янення і не рэагавалі на сігналізацыю і просьбы персаналу пакінуць будынак. Іх эвакуіравалі пажарныя, але яны памёрлі ад атручання прадуктамі гарэння. У хостэле ў 2018 годзе былі выяўлены грубыя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі. Згодна з данымі паліцыі, амаль усе яны былі ліквідаваныя, таму ўдалося пазбегнуць масавай гібелі людзей.