Польшча нават не збіраецца пачуць бежанцаў. Варшава працягвае ўмацоўваць мяжу ўжо і замежным кантынгентам. У польскім памежжы размешчана больш як 20 тысяч салдат, а таксама цяжкая ваенная тэхніка. Зброя пачала паступаць і ўкраінскай арміі ад Злучаных Штатаў і Вялікабрытаніі. Нарошчванне прысутнасці НАТА ля межаў Беларусі і Расіі, а таксама інтэнсіўную авіяцыйную разведку альянс тлумачыць нібы тым, што Расія гатовая атакаваць Украіну. Рэзкае абвастрэнне супрацьстаяння на ўсходзе Еўропы, якое ў любы момант можа выліцца ў адкрыты ўзброены канфлікт, стане прадметам гутаркі лідараў Масквы і Вашынгтона ў аўторак.













