На Польшчу абрынуліся магутныя снегапады

23 ноября 2014

Без электрычнасці засталіся дзясяткі тысяч чалавек. Самая крытычная сітуацыя склалася ў Падляскім ваяводстве. Рэгіён непасрэдна мяжуе з нашай краінай і Літвой. Зараз над аднаўленнем электразабеспячэння там працуюць дзясяткі рамонтных брыгад. Першы снег прынёс нямала праблем і аўтамабілістам. Заносы на дарогах і галалёдзіца прывялі да дзясяткаў ДТЗ.