На ўзбярэжжа Паўночнай Караліны абрынуўся шторм "Артур"

18 мая 2020
Непагадзь у ЗША. На ўзбярэжжа Паўночнай Караліны сёння абрынуўся трапічны шторм "Артур". Ён стаў першым сёлета штормам, які сфарміраваўся ў Атлантычным акіяне. Неўзабаве чакаецца яго ўзмацненне. У цэнтральнай і паўночнай частках атлантычнага ўзбярэжжа Фларыды папярэджваюць аб моцных хвалях.