На ўзбярэжжы Намібіі выявілі амаль 90 мёртвых дэльфінаў

11 марта 2020
Амаль 90 мёртвых дэльфінаў выявілі на ўзбярэжжы Намібіі мясцовыя рыбакі. Яны паведамілі пра знаходку эколагам. Чаму памёрлі дэльфіны, высветліць пакуль не атрымалася.

Узровень смяротнасці сярод гэтых млекакормячых апошні час значна ўзрос. Нядаўна сотні загінуўшых дэльфінаў прыбіла да берагоў Францыі. Прычынай гібелі часта становяцца рыбалоўныя сеткі і сутыкненні жывёл з рыбалоўнымі суднамі.