На ўзбярэжжа Мексікі абрынуўся ўраган "Алаф" - пацярпеў штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры складае 150 кіламетраў за гадзіну з парывамі да 185.
Улады штата абвясцілі трывогу, адмяніўшы школьныя заняткі і працу дзяржустаноў. У горадзе Ла-Пас часова спыніў працу міжнародны аэрапорт. Служба грамадзянскай абароны краіны заклікала жыхароў заставацца ў сваіх дамах або часовых сховішчах, не набліжацца да вокнаў. "Алаф" акрамя ураганнага ветру пагражае паўночнаму захаду Мексікі праліўнымі дажджамі і апоўзнямі. Гэта ўжо трэці прыродны катаклізм у Мексіцы на гэтым тыдні: у цэнтральнай частцы краіны 17 чалавек загінулі з-за наймацнейшых паводак, а паўднёвы захад скалынула моцнае землетрасенне, загінуў адзін чалавек, Без святла да гэтага часу застаюцца больш як 730 тысяч жыхароў.













